Старонка:Дзьве поэмы (1927).pdf/91

Гэта старонка не была вычытаная

І шырыцца ў вёсках паўстаньне.
Хлапцоў падбываюць рады…
Чырвонага полымя зданьне
Палохаць ідзе гарады.


Тады налятаюць жаўнёры,
На сьцягах бялее арол;
„Сярэдніх“ вякоў кавалеры
Зьбіваюць усё навакол.


Хто тут ў барацьбе пераможа?
Упарты, напужаны пан,
Ці той, чыё топчацца збожжа,
Чый ўвек зьневажаецца стан?


Хто ходзіць уначы за рэчкай,
Гукае зіркім аганьком;
Як воўчым вокам, або сьвечкай
Раз… два, — і прападзе суздром?!


Галена знакі разумее,
Бяжыць Нямога разбудзіць.
Хлапей і розумам нямее,
Праз цьму на дзеўчыну глядзіць.