Старонка:Дзьве поэмы (1927).pdf/93

Гэта старонка не была вычытаная

— Татуня, уставай, татуня!
— Ідуць ўжо нашыя да нас!! —
— Якія? — Ну, Кастусь з-пад Руні
Ды гэты… мусіць, з ім… Тарас!


Дапраўды? Вось-жа гэта добра!
Дык знача хлопцы уцяклі!
Ну, трэба-ж ткі прыняць харобрых,
Ці-ж мала іх там прыпяклі!


І Бронік з Нёмнам. Чуе, плешча
Вунь там з-за выгіну вясло.
— Сюды! — Ён кліча і трапешча
За хлопцаў: добра каб было!


Ў цішыні таемнай ночы
Тры хлопцы вырасьлі з чаўна.
— Здароў будзь, бацька! — першы скочыў,
— Эх, ночка, слаўная-ж яна!


Ідуць у хату. Небясьпечна
Размову весьці тут утрох.
Цішэй у хаце. Ды яешня
Напэўна жджэ іх і тварог…