Старонка:Дзьве поэмы (1927).pdf/94

Гэта старонка не была вычытаная

Сядзяць ў застольлі абрусовым.
Стары і чаркі ўжо дастаў, —
Бутэльку з настаем зубровым
Ў руцэ пражылістай трымаў.


— Ну, выпі, хлопцы! Хай шануе
У справе нашай і далей!
Жандар нам сьвітак не шкадуе,
Дык сам дастане на алей!


Ўсе разам: „Хай жыве!“ — Галена, —
Тарас на дзеўчыну зірнуў,
— А з намі чарку? То-ж ня дрэнна! —
І ў вочы сінія зірнуў.


— Глынуць і я магу за долю,
За наша права, за зямлю, —
Хай нам таксама будзе воля!
Тарас, глядзеце, вось я п‘ю!


— Вось дык дачушка, — малайчына! —
Стары Галену пахваліў.
— Дык-жа, браточкі — за айчыну!
За тых, хто поту тут праліў!