Старонка:Дзьве поэмы (1927).pdf/95

Гэта старонка не была вычытаная

— Ну, як ўцякалі, раскажы-ка?
Як не забіў вас тут жаўнер?
— Э, бацька, мы хіба так з лыка,
Хоць носім просты мы каўнер!?


— Ды б‘юць сабакі, ой, удала, —
Дадаў, жартуючы, Кастусь:
— Ну, сып дзе мякка, — дык-жа мала:
Як скруцяць, — ажна костка — хрусь!..


Ўсе замаўчалі тут панура.
Галены запаліўся твар,
Зірнуў ў вакенца, нібы бура,
Нібы ён катам слаў пажар.


Ідзе гамонка. Ды сьвітаньне
Каб не застукала іх тут!
Сказаць дык ня было жаданьня
Пакінуць той гасьцінны кут…


„Ня выдаць востраў той жандарам, —
„Куды! — Лепш ў Нёман ды на дно!
„Ці-ж з гэным станам, гэным тварам
„Прапасьці ёй тут заадно?“