Старонка:Дзьве поэмы (1927).pdf/96

Гэта старонка не была вычытаная

Тарас падумаў. На дзяўчыну
Зірнуў. Адбегла кроў чамусь:
Нэрвова ўзяўся за аўчыну.
— Ну, годзе! Трэба йсьці, Кастусь!


Хлапцы усталі. — „Ну бывайце!“
Тарасаў голас як дрыжэў…
— Ня хутка ў госьці нас чакайце, —
Дадаў ён раптам, і зьбялеў:


Сустрэўся зноў ў вачох з дзяўчынай, —
Там спачуваньня сінь-дымок
Прабег, як туманок з лагчыны…
Галена раптам — зір у бок…


Знайшлася ржавая вінтоўка:
Лясьнік дзесь выкапаў з кустоў.
— Плывеце ўніз аж за Дубоўку,
Сягоньня мала тут плытоў.


Вось човен гэты стараваты,
Але ўтрымае вас дваіх.
Схавайце там яго заўзята
У плаўнях іслацкіх глухіх.