ды Голад; а калі ўжо дужа ганорна хочуць сказаць, дык кажуць Дзядзька Голад.
А Хрыстос яму:
— Ну, Голад, ты такі быў на нас ласкавы, што хочэм табе аддзякаваць. Кажы, чаго хочэш, чаго душа жадае?
— Ага. не такі я дурны, каб адразу хацець усяго. Бывало, як быў молад ды пакуль жыцьцё мне ня збрыдло, маліўся я Богу, дый то не шмат яму дакучаючы, і прасіў то таго, то сяго. Але як быў Голад, так і астаўся Голад. Болей цяпер ужо ніхто мяне не правядзе. Дзякую Богу за ўсё, — што ёсьць і чаго німа, але нічым яму цяпер не дакучаю.
Нахмурыўся Хрыстос, прымоўк, але спагадзя ізноў кажэ:
— Аднак, міленькі мой, скажы, a мо Бог і не пакіне ў бядзе.
— Сам акуратна ня ведаю, чаго папрасіць. Ну, хіба, што так: на дварэ у мяне пад сьцяной ёсьць яблынька і дужа пекные родзіць яна яблыкі, але толькі ў тым беда, што ніколі мальцы не дадуць ім пасьпець. Чуць каторае пачырванее на сонцы, тут дзеці ўжо хмарай і бягуць, на дрэва лезуць, галіны абламываюць, каменьнямі кідаюць, пакуль да апошняго не сабьюць, a мне ўжо і паспытаць німа што. Вось, каб Вы ў гэтым маглі мяне паратаваць, тады-б і годзі было. Я сам не завідую нікому, з ахвотай кожнаму даў-бы гэтых яблык, толь-