Старонка:Дзядзька Голад (1911).pdf/13

Гэта старонка не была вычытаная

кі мне злосна, што яны крадуць; — ну, і сам рад-бы быў калі укусіць…

— Добра, — атказаў Хрыстос, — цяпер будзе гэтак: калі хто узлезе на яблыньку, дык ужо ня злезе, пакуль сам не дазволіш.

— Родненькіе мае, дужа-ж Вам дзякую! З Богам ідзіце, а не забывайце мяне, як будзеце варочацца.

— З Богам! — І толькі іх бачыў.

Голад астаўся сам і думае: „Вось-жэ, узлезь цяпер каторы на дрэва, будзеш ведаць, які смак!“ І чэкае, калі яблыкі пасьпеюць.

II.

Прыйшоў верасень месяц; сонейко грэе, авёс ужо пасьпеў, людзі жнуць, косяць, а чырвоненькіе яблычкі, як маляваные, тырчаць паміж лісьцямі, — ажно вочы баляць, гледзючы на іх. Неяк раніцай зірк Голад у ваконца, аж тут крадзецца хлапец к яблыні с палкай. Той час спазнаў Голад, што гэта Грышка, Сымоноў унук, першы гультай ды гульняка у вёсцы. „Ну пачэкай“!

Той бух палкай у дрэва — міма!

Голаду і дух заняло, а прычаіўся за вакном, як кот на мышэй.

Бух другі раз: міма. Гоп тады на сук, а тут Голад на двор: тыц. Спужаўся малец, хочэ уцячы, аж глянь — прырос к дрэву і ні з мейсца!