— Ратуйце, людцы!
Рвецца паміж галінамі, як шпак у сілках, а яблынька ўсё трымае. Раздзёр штанікі і давай галасіць.
А Голад на той час:
— Гэтак? Будзеш ты яблыкі красьці старому? Не адпушчу да канца сьвету! — Будзеш ты пілнаваць гэтых яблыкоў і другіх навучаць, каб ня кралі! А што: раздзёр штанікі? Захацелося чужых яблыкоў, на-ж табе! Узлез то узлез, але папрабуй злезьці!
Крычыць малец… Прыбеглі і бабы і дзеці, — што тутака робіцца?
— А вось што! Яблыкі краў, а Хрыстос надзяліў мяне такім правам і гэткай сілай, што калі захачу, дык злодзей па век на суку будзе сідзець.
Ніхто веры не даваў. Прыбег і Сымон.
— Грышуля! — клічэ, — трасца на тваю галаву, чаго цябе чорт сюды панёс? Злезай!!
Грышка-б рад, галосіць, а злезьці ня можэ: ні туды, ні сюды.
Давай-жэ бабы маліць Голада, каб злітаваўся, каб хлапца адпусьціў, ды сталі бажыцца. што ніхто ўжо ніколі ня будзе чэпаць яблык.
— Ну, Бог с табой, злезай Грышка і бяжы ў хату, а не чэпай маіх яблык, бо як уплутаешся ешчэ раз ў галіны дрэва, то, да душы, не пушчу: здыхай тутака!!