Чуць так падумаў, аж чуе, як нехта закрутку пакруціў у дзьверох і адчыняе.
Толькі нешта паказалася, а Голад ужо і спазнаў… Сьмерць!
— Ужо…
— Бог с табой, кланяюсь…
— І я табе; а што скажэш?
— Шмат гукаць ня буду, але колькі слоў трэба сказаць. Ведаеш старык: ужо пара табе. — нажыўся досі на гэтым сьвеці, дык перэбірайся на той, пацікаўся, што тамака чуваць.
— Не надта то я цікаў таго сьвету. Мне і тутака добра, людзі паважаюць. Але грошы мяне не трымаюцца, дый Бог з імі. Я рад жыцьцю, цешуся ўсім сьветам, на людзей люблю глядзець, — адным словам, я здаволен, і весела мне і слабодна. Ня гоняць мяне адгэтуль!
— Ну, ну братка! Ці гоняць, ці ня гоняць, мой закон такі, што павінна я цябе к Богу прывясьці. Ён цябе ўжо чакае.
— Што ты дурыш! Ці то дзіва Богу душа грэшная, ці што? І старая ці-ж дзіва? Ня будзе па мне журыць, калі і сто гадоў будзе йшчэ чэкаць на мяне!
Разсердзілася Сьмерць.
— Што-ж ты, — кажэ — стары, будзеш са мной спрачацца?! Каралі мяне слухаюць, да двух ня лічаць, а ты, стары грыб, хочэш мной муштраваць!