Старонка:Дзядзька Голад (1911).pdf/17

Гэта старонка не была вычытаная

— Во, разыйшлася! Папраўдзі, дык мне ўсё роўна, ці тутака жыць, ці там. Дзе буду, дык буду! А і там ня будзе маркотна, гэткіх шмат там ёсьць.

— А больш за ўсё то у чортавым горле! — сярдзіта дзёрлася Сьмерць.

— Я чорта не баюся! Не здарма то Сын Божы на крыжы за мяне памёр. Баб пужай чортам, а не мяне!

Бачыць Сьмерць, што языком дзеда не зваюе, дык пачала ласкай:

— Ведаеш, дзядзька, яб і сама дужа рада была пакінуць цябе, але што-ж зробіш, калі гэткая воля Божая.

— А, калі воля Божая, німа што рабіць. Пану — загадываць, слузе — спаўняць! Працівіцца ня буду. Сабяруся духам, толькі паслухай: там на дварэ ёсьць дужа сьпелые яблычкі; з‘еўбы я ахвотна адно, бо на тым сьвеці гэткіх не дадуць, але слаб, сам пайсьці не здалею; калі ласка, узлезь на яблыньку ды прынясі і мне і сабе.

— Добра, — кажэ Сьмерць — з ахвотай, хоць дужа мне некалі.

І пайшла шукаць дрэва. Чуць узлезла, а наш Голад, хоць слаб, падняў ногі, бяжыць ды крычыць:

— А, ты на дрэві! Ну, адпачывай цяпер, бо пэўна дужа замарылася, бегаючы па сьвеці ды косячы людзей. А што, пах прыемны?.. Га?!… Праклятая морда сабачая! Пасядзіш так да суднога дня. Дый ніхто