цябе не паратуе, сьмертэчка ты паганая! Хіба натар‘юс па табе ўздыхаць пачне, як людзі перэстануць адпісываць. Я дык па табе не галошу! Ці бачыш, як там добра на суку? Прысядзь крыху, пакуль не затрубяць на апошні суд. Прысядзь, міленькая, хай-жэ і людзі адпачнуць ды пажывуць.
А Сьмерць рвецца, як мядзьведзь з жалеза, ды ўсё раве:
— Бог с табой, чэлавечэ! Не губі ты мяне! Мне-ж Бог прыказаў ісьці. Не перэшкаджай мне, не глумі! Даўно ўжо пара да працы!
— Каб ты с чым-небудзь добрым ішла, зара бы адпусьціў, — атказаў Голад. — Але ты толькі, як рысь, усё мяркуеш, каб хапіць за горла. Дзе ні пойдзеш, усюды сьлёзы, — сіроткі галосяць! Годзі, тутака астанешся!
— Ці ашалеў ты, старык?! З Богам пачынаеш сварку. Што-ж ты сабе уздумаў: дурным сваім розумам будзеш кіраваць сьветам? Ці ня ведаеш, што чаму быў пачатак, таму і канец павінен быць? Радзіўся, дык сьмерці не мінеш!
— Калі ўжо ўсяму канец бывае, дык і на цябе прыйшоў. Прыціхні, не шумі! Так ці гэтак, усё роўна не пушчу!
— Пусьці! Ня будзе мяне, прыйдзе другая. Для аднаго Дзядзькі Голада Бог сьвету не пераменіць. Глянь, сонейко на захадзе, а ты мяне трымаеш. Ад сьмерці не уцячэш! Яна табе празначэна, як кожнаму