стварэньню і цэльнаму сьвету. Вось, толькі клапоту мне прыбавіш і бяды напытаеш… І Бога разсердзіш! Пускай!
— Не, — каже Голад. — Калі ўжо сьмерці не мінаваць, хай-жэ хоць крыху ешчэ пажыву. Абы толькі я цябе пусьціў, той час мяне паваліш. Лепей ужо пачэкаю, пакуль другую па мяне прышлюць.
Змоўкла Сьмерць, падумала, ды апасьля і кажэ:
— Дзядзька, ці чуеш, каб мы гэтак ды змовіліся?! Ты мяне пусьціш, а я цябе пакіну на сьвеці, пакуль не умару апошняго чэлавека. Пусьці.
Ня лёгка было Голада ашукаць.
— Як раз, — кажэ — ты-б мяне пакінула! Ня кожнаму чэлавеку можна даць веры, а ня тое, што табе, чортава душа! Дзе тады суда буду дахадзіць, як апынуся на тым сьвеці?
Раз‘ярылася Сьмерць:
— Што ты мне вярзьці будзеш! Як дэклярую, дык зраблю! Хоць Сьмерць супроціў Бога — парабак, але проці цябе — сіла Ты не праціўся! А то, пакуль сонцэ зыйдзе, каб ты, грэшнік, не выцягнуўся на лаўцы!
Неяк страшна зрабілося Голаду, і думае сабе. „Што-ж мне с табой рабіць!..“
Тады за дзьверы торк ды кажэ:
— Ідзі ўжо!.. Людзей шмат!..