Старонка:Дзіва (1927).pdf/10

Гэта старонка не была вычытаная

А пайду
я сьцежкамі ляснымі,
у балота ростань занясу —
распыліць як, дзе-ж рассыпаць
маладосьці сум…

Усё растала,
абарвана часам,
толькі жыцьме маладая боль…
Не расчэсвай-жа тугі ў ручайку,
сэрца не няволь.

1924 г.

|}