Старонка:Дзіва (1927).pdf/17

Гэта старонка была вычытаная
Прысьвячаецца
АЛЕСЮ ГУРЛО

∗     ∗

Вецер заснуў у бяздоньні,
скрыдлы разьвесіла ноч…
Ў сьветлае новае Сёньня
пойдзем з табою ізноў.

Вуліцы п‘яныя зыкі
дзіка нам плёскаюць ў твар
Мы-ж агняцьветы рассыплем
на збур‘янелы папар.

Сівай бядой — малачаем
нашы зьвіліся шляхі…
Зьнішчым сьвятога мы чары,
выпалем з ніў лапухі…