Старонка:Дзіва (1927).pdf/21

Гэта старонка не была вычытаная

РОНДО

Над рунямі туман, над рунямі бляды
сьцюдзеніць азетачак заплаканых палян.
Як вока дастае, а дзе ні паглядзіш —
над рунямі туман.

А сэрца высахла, і сьлёз там больш няма,
і толькі дні трывог паклалі ў ім сьляды,
ды крылы радасьці апошні робяць ўзмах.

Хачу вясну бясконца абнімаць
і стан яе прыгортваць малады…
Дзе зьнікнуць ад цябе, куды ісьці, куды, —
над рунямі туман.