Старонка:Дзіва (1927).pdf/23

Гэта старонка не была вычытаная

∗     ∗

Ня трэба занадта слоў,
Ніколі мінулага не пашкадую…
Ў праменнае заўтра, ой, выйду адзінкай, паслом,
Каб рань веставаць маладую.

Наперадзе хмуры лазьняк
Далонямі рэчку-вадзіцу заслоніў…
А будзе, а будзе злы вецер мяне даганяць —
Ня спыніць, бадзяга, ня зломіць.

Ляцець, нясупынна ляцець,
Дзе к берагу туліцца зімка-пшаніца…
Утапіся ў балоце-ж пагарды ставокая цень,
Каб вобраз твой больш ня прысьніўся.