Старонка:Дзіва (1927).pdf/32

Гэта старонка не была вычытаная

„Разгарыся ты, румяная зорка,
перад раніцаю разгарыся“.(З нар. песьні)

Кажанамі палонены логі,
чорнагруда-халоднымі кажанамі…
Мы ня знаем, ці галовы зложым,
ці вясну расцалуем — ня знаем.

Ды як думаць, хто вочы прыкрые —
ці сястрыца, ці вораг — як тут думаць,
калі душаць кажановы крылы,
сівай сьцюжай за душу душаць.

Запалаць нам, бы ў ліпені неба,
прагай волі мусім запалаць мы:
ўжо даламі льлецца раньня нераст,
сонца мые космы за даламі.