Старонка:Дзіва (1927).pdf/45

Гэта старонка была вычытаная

∗     ∗

Мы ня станем пасярод багнявішч,
пакуль лёс заве на бой агнявы.
Пакуль думкі заляйцаны ў ланцуг.
боль наш мусяць і каменьні пачуць.

Мы ня спудзімся варожых прапон,
мкнецца, мкнецца нясупынна наш Конь.
У блізкай будучыні дні яго шлях,
дзе красуе родным сьпевам зямля.

Мы выходзім на рашучы парад,
нашы вочы перамогай гараць…
Ой, за доляй праз сягонешні дым
у пагоню, у пагоню ляцім.

1925 г.