Старонка:Дзіва (1927).pdf/57

Гэта старонка не была вычытаная

ЗАГУКАЛА…

Загукала вясна
Пастуховаю ўраньне жалейкай —
Абудзіся зямля;
Холад крыльлі узьняў
І бяжыць неаглядна ўдалечань
Па паўноччу гуляць…

Ёй ў адказ гучны сьпеў
Ручайкоў праз разоры палянак
Агартае папар.
Сонца лужынкі п‘е,
Ў кучкі сьнегу праменьнем паляе…
З мокрых стрэл дыміць пар.
Ужо мяцежыць рака,
Рве з сябе ледзяную кашулю —
Зімніх дзён ланцугі —
І нясецца ускач