Старонка:Дзіва (1927).pdf/62

Гэта старонка не была вычытаная

БАЦЬКУ

Помню, хмуры ранак, у росах канюшына…
Толькі жаўра посьвіст
ды шляхі, шляхі.
Ты глядзеў на нівы і казаў: „Мой сыне,
чаму мы ня разам, за чые грахі?“

Я ізноў на полі, толькі не з табою —
Ты адзін бяз дзетак,
як увосень дуб.
і такім-жа хмурым ўсё шукаеш долі,
а шляхі ўсё тыя-ж — пад гару вядуць.

Мо‘ стаіш і зараз перад канюшынай
і сьлязінка скаргі
коціцца к траве…
То-ж зялёны нівы цябе задушылі
Кроў тваю па каліве выпілі за век.