Старонка:Дзіва (1927).pdf/63

Гэта старонка не была вычытаная

Ты далей ня пойдзеш, бо ня хопіць сілы,
…а шляхі ўсё тыя-ж —
пад гару вядуць…
І ля канюшыны будзеш клікаць сына
ўсё такім-жа хмурым, як увосень дуб.

І ня раз у суме сам сябе спытаеш:
„Чаму мы ня разам, за чые грахі?“

…А перад вачыма будзе ніўка тая-ж
што забрала сілы,
ды шляхі, шляхі.

|}