Старонка:Дзіва (1927).pdf/64

Гэта старонка не была вычытаная

ДЗІВА

Ой, дзіва, дзіва, —
ў лузе ночка блудзіла.
У лузе ночка-аднавочка сьлёзанькі пусьціла.

Ой, дзіва!..

А ласы вецер
тыя сьлёзы павесіў
у дзяўчыны на вакенцы ад мілога весткай.

Вось, вецер!..

Ой, дзіва, дзіва, —
ў вуснах песьня заціхла,
дзеўка рукі заламала ля вакна ў хаціне.

Ой, дзіва!..