Старонка:Дзіва (1927).pdf/7

Гэта старонка не была вычытаная

∗     ∗

Буду, буду сеяць зоры
над заплаканай калінай.
І прачнецца ў гаі сінячубая сойка,
стане мілага клікаць.

Плынь жыцьця, а дзе твой бераг —
двое птахаў — адно сэрца…
І зьляцяцца здалёк на памёршы цьвет белы;
як раней, у дзень вясеньні.

Пакуль зоры не завянуць,
будзе радасьць з вуснаў ліцца.
І цьвет белы калісь дні юнацтва ўспамяне,
кіне плакаць каліна.