Старонка:Дзіва (1927).pdf/8

Гэта старонка была вычытаная

∗     ∗

Зьвініць каса такім ласкавым звонам
і зацалоўвае да сьмерці сенажаць.
Вось і жыцьцё нас з доляй зводзіць
і потым кідае у жах.

Дык што абманаваць сябе і іншых!
Пакуль вясна ў душы гарыць —
сваё жыцьцё лепш самі ўзьніжам
на палаючым кастры.

1925 г.