Старонка:Дзіва (1927).pdf/9

Гэта старонка не была вычытаная

∗     ∗

Ўсё растала,
абарвана часам,
як леташні першы сьнег.
Не расчэсвай-жа тугі ў ручайку,
мо‘ яна засьне.

Ой, няпраўда,
ні прыспаць, ні зьнежыць
раньніх вёснаў маладую боль.
Ліпень, ліпень адрунелы,
сэрца не няволь!

Вечар…
Ростань звоніць лісьце
на гладзіне дзікай ля мяжы.
Ліпень, ліпень, ці кахаў калі ты —
родны, памажы!