Старонка:Дняпроўскія ўсплёскі (1927).pdf/75

Гэта старонка не была вычытаная

<span title="двух-ртэх">ртэх слоў адчыняе аўтару ўсю сваю душу. Таксама і адносіны другіх гэрояў. Атрымоўваюцца нейкая ідылічнасьць, нежыцьцёвасьць, малюнку. Найбольш яскрава ўяўляецца Хвядора. Гэта ўпоўне закончаная фігура, але не тыпічная. У вёсцы даволі рэдка сустракаюцца гэткія натуры менавіта ў такім яскравым праяўленьні, як гэта прадставіў Гаўрук. Язык просты, зразумелы, прыстасаваны да шырокіх колаў сялянства, але гэта прастата асабліва ў апісаньнях, якіх даволі многа, зацямняе мастацкасьць. Некаторыя месцы паражаюць сваёй натуральнасьцю, ад іх пахне сапраўднай вёскай з яе песьнямі, казкамі і павер‘ямі. Ёсьць многа і слабых месц, прыкладам, размова аб пагодзе, гэта ўжо — надта шаблённа. Наогул па мастацкасьці, твор стаіць невысока. У заключэньне можна сказаць, што апавяданьне Гаўрука гэта — неглыбокія „Вясковыя рыскі“, а не сапраўдныя рысы вясковага жыцьця.

Янка Расчухраны.