Гэта старонка не была вычытаная
Прыгоршчамі я іх зьбіраю
і песьню весялю.
Пайду сьпяваць па родным краі,
пад хвойны шум-салют.
Я там свайго спаткаю брата,
там буйства растрасу.
Я струн ня буду ў шуме кратаць,
з лістоў зьмяту расу.
Абняўшыся, мы разам пойдзем,
блудзіў-жа там я скрозь.
Ўсьміхнецца нам бялявы поўдзень
на сьцежцы буйных рос.
|}