Старонка:Дні вясны (1927).pdf/68

Гэта старонка не была вычытаная

ОРКЕСТРЫ

Оркестры, будучнасьць страчайце маршамі!
Я дзень сягоньнешні аддам за заўтрашні.

Напевы з гімнамі — стыхійнай вечнасьці, —
мой дух, маё чало красой уквечаны.

Каменьне дзікае сьлязою точыцца,
З крыніц зямлі вада жывая сочыцца.

Умыйся ёй, мой брат-юнак зьнявераны, —
прадоньне вечнасьці людзьмі нязьмерана.

Оркестры, будучнасьць страчайце маршамі!
Я дзень сягоньнешні аддам за заўтрашні.

29-VII — 26 г.