Старонка:Домбі і сын.pdf/308

Гэта старонка была вычытаная

шкоды, чым калені людзей, хаваюць свае бліскучыя вочы ў норках і ў страху ціснуцца адна да другой, калі з гулам адчыняюцца царкоўныя дзверы. Бо ў тую раніцу бідль, чалавек, які мае ўладу, прыходзіць рана разам з панамарам, а місіс Міф, маленькая прыслужніца, якая пакутуе ад дыхавіцы, вельмі высахшая старая лэдзі, бедна апранутая, таксама знаходзіцца тут; бідля яна чакала каля поўгадзіны ля царкоўных варот, як і належыць ёй згодна яе становішча.

Кіслая фізіяномія ў місіс Міф, завяўшы чапец і ў дадатак душа, якая прагне шасціпенсавікаў і шылінгаў. Прывычка заманьваць на лаўкі выпадковых наведвальнікаў надае місіс Міф таямнічы выгляд, а ў позірку яе ёсць нейкая скрытнасць, нібы ёй вядома месцейка больш выгоднае, але яна не ўпэўнена ў атрыманні ўзнагароды. Няма такога чалавека, які называўся-б містэрам Міфам, і не было яго вось ужо дваццаць гадоў, і місіс Міф лічыць за лепшае, каб пра яго не ўспаміналі. Здаецца, ён даваў дрэнны водгук аб бясплатных месцах[1], і хоць місіс Міф спадзяецца, што ён трапіў у рай, аднак, не бярэцца гэтага сцвярджаць.

Сёння раніцою місіс Міф вельмі мітусіцца ля царкоўных дзвярэй, выбіваючы і вытрасаючы пакрыццё з алтара, дыван і падушкі; і шмат чаго можа расказаць місіс Міф аб надыходзячым вяселлі. Місіс Міф казалі, нібы новая абстаноўка і рамонт дома каштавалі не менш пяці тысяч фунтаў, і місіс Міф чула ад самых надзейных людзей, што ў лэдзі няма і шасці пенсаў пры душы.

Далей місіс Міф памятае добра, нібы гэта здарылася ўчора, пахаванне першай жонкі, і затым хрысцны, і затым зноў пахаванне; і місіс Міф заўважае, што дарэчы трэба вымыць мылам гэту таблічку да прыезду гасцей. Містэр Саундс, бідль, які, грэючыся на сонцы, сядзіць у гэты час на ступеньках царквы (і рэдка робіць ён што-небудзь іншае, хіба што, у халоднае надвор'е, падсядае да каміна), ухваляе гутаркі місіс Міф і пытаецца, ці чула місіс Міф аб тым, што лэдзі вызначаецца надзвычайнай прыгажосцю. З тае прычыны, што місіс Міф атрымала такія самыя весткі, містэр Саундс, бідль, чалавек артадаксальны і паважны, які любіць жаночую прыгажосць, саладжава заўважае: «Так, яна — хоць куды!»

Гэтым часам у доме сэра Домбі — вялікае хваляванне і мітусня, галоўным чынам сярод жанчын, з якіх ніводная не задрамала ад чатырох гадзін раніцы, і ўсе былі апрануты да шасці. Містэр Таулінсон заслугоўвае больш, чым калі-небудзь, увагі пакаёўкі, а ў часе снедання кухарка кажа, што за адным вяселлем будуць яшчэ некалькі, чаму пакаёўка не хоча верыць,

  1. Бясплатныя месцы — у англійскіх царквах (таксама, як у каталіцкіх і лютэранскіх) набажэнства слухаюць, седзячы на лаўках; лепшыя месцы — платныя; для бедных пакінуты бясплатныя месцы, значна горшыя.