Старонка:Домбі і сын.pdf/46

Гэта старонка была вычытаная

— О, любая няня, — сказала дзяўчынка, упрашальна пазiраючы ёй у твар, — дазвольце мне легчы побач з братам.

— Чаму, мая любачка? — запыталася Рычардс.

— О, мне здаецца, ён мяне любiць! — не памятаючы, што кажа, усклікнула дзяўчынка. — Дазвольце мне легчы побач з iм. Калi ласка!

Місіс Чык уставіла некалькі мацярынскіх слоў аб тым, каб яна была разумніца і пастаралася заснуць, але Фларэнс са спалоханым выглядам паўтарыла свае просьбы голасам, які перарываўся ад плачу і слёз.

— Я яго не пабуджу, — сказала яна, закрыўшы твар і апусціўшы галаву. — Я толькі дакрануся да яго рукой і засну. О, калi ласка, дазвольце мне легчы сëння побач з братам, мне здаецца, што ён мяне любіць!

Рычардс, не кажучы ні слова, узяла яе на рукі і, падышоўшы да пасцелькі, дзе спала дзiця, паклала побач. Яна прысунулася да яго як мага бліжэй, стараючыся не патрывожыць яго сну, і, працягнуўшы руку, баязліва абняла яго, за шыю, засланіла твар другой рукой, па якой рассыпаліся яе вільготныя раскудлачаныя валасы, і сціхла.

— Бедная малютка! — сказала міс Токс. — Мусіць, ёй штосьці прыснілася.

Гэты маленькі інцыдэнт парушыў ход размовы, так што ўжо цяжка было яе аднавіць, таму абедзве прыяцелькi хутка скончылi пiць чай, і слуга быў пасланы наняць кабрыалет для міс Токс.

Мiс Токс вельмі добра ведала пра наёмныя кебы, і яе ад’езд забіраў звычайна шмат часу. Бо яна сістэматычна займалася папярэднімі прыгатаваннямі.

— Таулiнсон, будзьце ласкавы, — сказала міс Токс, — вазьміце перш за ўсё пяро і чарніла і запішыце чытэльна яго нумар.

— Слухаю, міс, — сказаў Таулінсон.

— Затым, будзьце ласкавы, Таулiнсон, — сказала міс Токс, — перавярніце, калі ласка, падушку. Яна, — давяла міс Токс да ведама місіс Чык, — звычайна бывае сырой, любая мая.

— Слухаю, міс, — сказаў Таулінсон.

— Я яшчэ патурбую вас — сказала мiс Токс, — аддаўшы гэтую візітную карку і гэты шылінг. Ён павінен адвезці мяне па гэтаму адрасу, і няхай зразумее, што ні ў якім выпадку не атрымае больш гэтага шылінга.

— Слухаю, міс, — сказаў Таулінсон.

— І… мне сорамна, што я вам раблю столькі клопатаў, Tayлiнсон, — сказала міс Токс, пазіраючы на яго ў задуменні.

— Ніколькi, мiс, — сказаў Таулінсон.

— У такім выпадку, будзьце ласкавы, Таулінсон, паведаміце гэтаму чалавеку, — сказала міс Токс, — што ў лэдзі ёсць дзядзька суддзя і што калi ён дазволіць сабе ў аносінах да яе якую-небудзь дзёрзкасць, то будзе жорстка пакараны. Вы можаце ска-