Старонка:Дон-Кіхот Ламанчскі (1935).pdf/100

Гэта старонка не была вычытаная

лахманы. Галава яго таксама нічым не была пакрыта. Дон-Кіхоту адразу-ж прышло ў галаву, што гэта — гаспадар сядзельнай падушкі і ручнога чамаданчыка, і ён парашыў шукаць яго, хоць-бы яму давялося валацужыць цэлы год у горах. Ён загадаў Санчо злезці з асла і абагнуць з аднаго боку гару, у той час як сам ён аб’едзе яе з другога боку. Такім чынам, мажліва, яны знойдуць чалавека, які так шпарка схаваўся з іхніх вачэй.

— Я не магу гэтага зрабіць, — сказаў Санчо, — тамў што, як толькі я аддаляюся ад вашай міласці, спалох адразу-ж авалодвае мной і мучыць мяне тысяччу зданяў.

— Няхай будзе так, — згадзіўся рыцар Сумнага Вобразу. — Мне прыемна бачыць, што ты шукаеш апоры ў маёй мужнасі.

Дон-Кіхот прышпорыў Расінантэ, а Санчо, як заўсёды, паехаў за ім на сваім асле. Аб’ехаўшы частку гары, яны ўбачалі ў невялікай лагчыне труп, — напалову ўжо з’ездзены сабакамі і пакляваны варонамі, — аседланага і завузданага мула; усё гэта яшчэ больш падмацавала іхнюю здагадку, што ўцёкшы быў гаспадаром мула і сядзельнай падушкі. У той час, як яны разглядвалі труп мула, яны пачулі свіст, падобны на свіст пастуха, зганяючага статак; раптам налева ад іх з’явілася вялікая колькасць коз, а адзаду, на вяршыні гары, паказаўся пастух. Дон-Кіхот гукнуў яго і папрасіў падыйсці да іх. У сваю чаргу і той гучна адгукнуўся, пытаючыся, хто завёў іх сюды, у гэтую мясцовасць, дзе рэдка, або нават ніколі, не ступала чалавечая нага. Санчо ў адказ крыкнуў, каб ён падышоў да іх, тады яны ўсё растлумачаць яму. Казапас спусціўся і, дайшоўшы да месца, дзе стаяў Дон-Кіхот, сказаў:

— Гатоў біцца аб заклад, што вы глядзіце на мула, што ляжыць мёртвым унь там у раву. Ён ужо цэлых шэсць месяцаў знаходзіцца тут. Скажыце, ці не сустрэлі вы дзе паблізу яго гаспадара?

— Мы нікога не сустракалі, — адказаў Дон-Кіхот.

— Я знайшоў, — сказаў Санчо, — рэчы, але не падышоў да іх і на адлегласць кінутага каменя.