Старонка:Дон-Кіхот Ламанчскі (1935).pdf/103

Гэта старонка не была вычытаная

— Я хацеў-бы як можна карацей перадаць аповесць маіх няшчасцяў, бо ўспамін пра іх наганяе на мяне новыя пакуты.

Маё імя Кардэніё; нарадзіўся я ў адным з лепшых гарадоў Андалузіі; паходжанне маё знатнае, бацькі — багатыя. У тым-жа родным мне кутку зямлі жыло само неба — дзяўчына, якую каханне ўпрыгожыла такім блескам, пра які я не мог марыць. Такой вялікай была прыгожасць Люсінды — дзяўчыны такой-жа знатнай і багатай, як і я. Гэту Люсінду я кахаў з самага ранняга майго юнацтва і яна таксама кахала мяне з усёй шчырасцю, уласцівай яе ўзросту. Бацькі ведалі пра нашы пачуцці і не працівіліся ім. Мы раслі, разам з намі расло і наша каханне, так што бацьку Люсінды пачало здавацца, што ён дзеля асцярожнасці павінен забараніць мне бываць у іхнім доме. Колькі лістоў напісаў я ёй, колькі сціплых і чароўных адказаў атрымаў я ад яе. Колькі песень, колькі любоўных вершаў склаў, у якіх адкрываў сваю душу, выказваў свае пачуцці. Я парашыў звярнуцца да сродку, які здаваўся мне найбольш прыгодным для дасягнення заслужанай мной узнагароды — прасіць яе бацьку даць яе мне ў жонкі, — што я і зрабіў. У адказ ён сказаў, што дзякуе мне за жаданне зрабіць яму гэты гонар, але што я павінен спачатку папрасіць згоды свайго бацькі на шлюб. Аднак бацька не даў мне нават выкласці сваю просьбу, сказаўшы, што мяне запрашае да сябе герцаг Рыкардо ў таварышы да свайго сына, абяцае даць мне за гэта адпаведнае становішча ў свеце. Час майго ад’езду надышоў; перад тым уначы я гаварыў з Люсіндай; расказаў ёй усё, што адбылося. Паведаміў таксама і яе бацьку, упрашаючы яго пачакаць некаторы час і не выдаваць дачку замуж. Ён ахвотна абяцаў мне гэта, а Люсінда пацвердзіла мне яго абяцанне, тысячу разоў пакляўшыся і самлеўшы. Нарэшце я прыехаў да герцага Рыкардо.

Ён добра сустрэў мяне і абыходзіўся са мною зусім як з роўным. Але той, хто ўзрадаваўся майму прыезду, быў другі сын герцага, па імені дон Фернандо, вясёлы, бала-