Старонка:Дон-Кіхот Ламанчскі (1935).pdf/111

Гэта старонка не была вычытаная

вішча, да якога мяне прывяло растанне з табой, і адкажаш мне ўзаемнасцю ў нагароду за маю вернасць табе! О, ты, зброеносец мой, любы таварыш ва ўсіх шчаслівых і няшчасных маіх прыгодах! Запомні добра тое, што я буду рабіць тут, на вачах у цябе, каб перадаць пра гэта адзінай віноўніцы ўсяго, што адбудзецца.

Дон-Кіхот злез з Расінантэ, шпарка рассядлаў яго і, далоняю рукі ўдарыўшы па баках, сказаў:

— Волю дае табе той, хто сам пазбаўлены яе. О, конь, так праслаўлены заслугамі сваімі, як і няшчасны па лёсу свайму, ідзі, куды хочаш!

— Сен’ёр рыцар Сумнага Вобразу, калі мой ад’езд і вар’яцтва вашай міласці — рэч сур’ёзная, было-б лепш зноў асядлаць Расінантэ, каб ён замяніў адсутнасць Шэрага, бо гэта азначала-б зэканоміць час туды і назад. Калі мне давядзецца ісці пехатою, не ведаю, калі я дайду і калі вярнуся. Я дрэнны хадок.

— Санчо, няхай будзе па-твойму, — адказаў Дон-Кіхот, — таму што твой план здаецца мне недурным. Праз тры дні ты паедзеш, бо я хачу, каб за гэты час ты ўбачыў тое, што я дзеля Дульсінеі буду гаварыць і рабіць, і потым паведаміў-бы ёй пра гэта.

— Але што-ж я ўбачу больш таго, што я ўжо бачыў? — запытаўся Санчо.

— Цяпер мне патрэбна яшчэ падраць вопратку, раскідаць вакол сябе зброю, ударыцца галавою аб гэтыя скалы і зрабіць другія рэчы, якія здзівяць цябе.

— Дзеля бога, — сказаў Санчо, — будзьце асцярожней, міласць ваша, калі вы будзеце біцца галавой аб скалы, таму што вы можаце ўдарыцца аб такую скалу і ў такім яе месцы, што з першым ударам можа прысці канец усёй вашай эпітыміі. Калі-ж ваша міласць знаходзіць, што біцца галавой неабходна, і без гэтага справа не можа быць зроблена, вы-б здаволіліся біццём галавы аб ваду або аб якую-небудзь мяккую рэч, напрыклад, вату. Потым ужо я скажу сен’ёры Дульсінеі, што ваша міласць білася галавой аб скалы больш цвёрдыя, як алмаз.