Старонка:Дон-Кіхот Ламанчскі (1935).pdf/112

Гэта старонка не была вычытаная

— Дзякую табе за твой добры намер, сябра Санчо, — сказаў Дон-Кіхот, — але ты павівен ведаць, што ўсе гэтыя рэчы я раблю зусім не для жартаў, а сур’ёзна, бо рабіць інакш значыць парушаць законы рыцарства. Мае ўдары галавой аб скалу павінны быць сапраўднымі, непадробленымі, не маючымі ў сябе нічога зданнёвага або фантастычнага; і таму трэба, каб ты пакінуў мне крыху корпіі для перавязкі, калі па волі лёсу мы пазбавіліся бальзама, страчанага намі.

— Яшчэ горш было страціць асла, — адказаў Санчо, —бо разам з ім страчана і корпія і ўсё астатняе. Але прашу вас, ваша міласць, не напамінайце мне пра гэтае праклятае піццё; толькі пры адным успаміне пра яго ў мяне пераварочвае ўсю душу, каб не сказаць — увесь страўнік. І яшчэ прашу вас: лічыце, што прайшло тры дні тэрміну, дадзенага мне вамі, каб глядзець на шалёныя вашы выбрыкі. Я гатоў заявіць, што ўжо бачыў іх і яны былі ўжо даведзены да канца, і я раскажу пра іх цуды сен’ёры Дульсінеі. Пішыце ліст і пасылайце мяне адразу, бо я адчуваю моцнае жаданне, каб вызваліць вас, міласць ваша, з чысцілішча, у якім пакідаю вас.

— Ты завеш гэта чысцілішчам, Санчо? — запытаў Дон-Кіхот. — Лепш ты назваў-бы гэта пеклам і нават горш, як пеклам, калі што-небудзь можа быць горшым.

— Дайце мне толькі прыехаць у Табосо і з’явіцца перад сен’ёрай Дульсінеяй, я столькі ёй раскажу пра дуроту і шаленства (гэта-ж адно і тое), якія ваша міласць рабіла і працягвае рабіць, што яна ў мяне зробіцца мякчэй пальчаткі, хоць-бы я яе застаў цвярдзей пробкавага дрэва. З яе адказам, салодкім і мядовым, я па паветры, як чараўнік, вярнуся і вызвалю вашу міласць з гэтага чысцілішча, падобнага да пекла.

— Ты праўду кажаш, — сказаў рыцар Сумнага Вобразу, — але як нам быць, каб напісаць ліст?

— А таксама і загад аб выдачы мне аслят, — дадаў Санчо.

— Усё будзе ўключана, — сказаў Дон-Кіхот. — Было-б