Старонка:Дон-Кіхот Ламанчскі (1935).pdf/129

Гэта старонка не была вычытаная

таксама з шэрага сукна; на галаве ў яго была шэрая суконная шапка. Скончыўшы мыццё прыгожых сваіх ног, юнак адразу-ж выцер іх тонкай хусцінкай, якую ён выняў з-пад свае шапкі. Вось ён падняў галаву, і сачыўшыя за ім мелі выпадак убачыць твар такой непараўнальнай прыгожасці, што Кардэніё шапнуў на вуха папу: „Раз гэта не Люсінда, дык, напэўна, не чалавечае стварэнне, а божаскае!“ Юнак скінуў шапку, і, калі ён кіўнуў галавой, у яго рассыпаліся па плячах валасы, якім маглі пазайздросціць сонечныя праменні. Тады поп і яго спадарожнікі зразумелі, што той, каго яны лічылі за сялянскага юнака, быў жанчынай, пекнай і прыгожай.

Даўгія залацістыя валасы не толькі пакрывалі яе плечы, іх было так многа, што яны хавалі яе ўсю, і з-пад іх былі відаць адны толькі ногі. Замест грэбеня яна пачала папраўляць свае валасы рукамі. Усё гэта выклікала ў трох гледачоў, сачыўшых за ёю, яшчэ большае захапленне і большае жаданне даведацца, хто яна такая; з гэтай прычыны яны парашылі падыйсці да яе. Але, калі яны падняліся на ногі, прыгожая дзяўчына ўзняла галаву і, адкінуўшы абодвума рукамі паўшыя ёй на вочы валасы, паглядзела на тых, хто зрабіў шолах. Толькі яна ўбачыла іх, як ускочыла і, не даючы сабе часу надзець чаравікі або прывесці ў парадак валасы, таропка схапіла ляжаўшы каля яе вузел і, ахопленая сорамам і спалохам, хацела бегчы. Але не паспела яна зрабіць і шасці крокаў, як пала на зямлю, бо далікатныя яе ногі не маглі сцярпець болю ад хадзьбы па вострых каменнях. Убачыўшы гэта, тыя трое падбеглі да яе, і поп першы сказаў ёй:

— Спыніцеся, сен’ёра, у вас няма прычыны так паспешна ўцякаць.

Здзіўленая і засаромленая дзяўчына не адказала ні слова. Тады яны падышлі яшчэ бліжэй да яе.

— Тое, што ваша вопратка, сен’ёра, — узяўшы яе за руку, сказаў поп, — хавае ад нас, вашы валасы выдалі нам. Пэўна, нямалаважныя прычыны прымусілі вас прыбраць вашу пры-