Старонка:Дон-Кіхот Ламанчскі (1935).pdf/139

Гэта старонка не была вычытаная

каб завесці яго дахаты. На гэта Даратэя адказала, што яна лепш цырульніка сыграе ролю шукаючай абароны дзяўчыны, тым больш што ў яе пры сабе ёсць вопратка, у якой усё ў яе выйдзе як нельга больш натуральна. Няхай толькі даручаць ёй, і яна сыграе сваю ролю, як трэба, тым больш што яна прачытала многа рыцарскіх кніг і добра знаёма з мовай, якой гавораць прыгнечаныя дзяўчыны, звяртаючыся з просьбай пра абарону да вандроўных рыцараў.

— У такім выпадку нам нічога больш не застаецца, як толькі зараз-жа ўзяцца за справу, — сказаў поп.

Даратэя адразу дастала з свайго вузла гарнітур тонкай і багатай шарсцяной матэрыі; вынуўшы з невялікай скрынкі маністы і другія каштоўнасці, хутка прыбралася так, што мела цяпер выгляд знатнай і багатай дамы. Яна сказала, што ўзяла ўсё гэта і яшчэ тое-сёе з дому на выпадак, калі-б яно ёй спатрэбілася, але такога выпадку не было да гэтага часу. Усе былі ў захапленні ад яе надзвычайнай грацыі, пекнасці і прыгожасці. Але больш за ўсіх здзіўляўся Санчо Панса, якому (і зусім грунтоўна) здавалася, што ён ніколі ў жыцці не бачыў такой прыгожай жанчыны. З гэтай прычыны ён з вялікай паспешнасцю прасіў папа сказаць яму, хто гэтая прыгожая сен’ёра і што ёй трэба ў гэтай пустэльнай мясцовасці.

— Прыгожая гэтая сен’ёра, брат Санчо, — адказаў поп, — проста кажучы, наследніца па непасрэднай мужчынскай лініі магутнага каралеўства Мікамікон і з’явілася яна сюды шукаць вашага пана і прасіць яго, каб ён адпомсціў за крыўду і абразу, зробленую ёй адным злым волатам. Чуткі пра Дон-Кіхота, як пра харобрага рыцара, распаўсюджаныя па ўсім свеце, прывялі сюды прынцэсу з Гвінеі, адкуль яна прыехала.

— Шчаслівыя пошукі і шчаслівая знаходка, — сказаў тады Санчо Панса, — тым больш, калі мой пан выправіць тое зло і адпомсціць за тую абразу, забіўшы сына блудніцы, таго волата, пра якога гаворыць ваша міласць. Толькі-б ён не быў зданню, бо над зданямі ў майго пана няма ніякай улады. Але пра адну рэч між іншымі рэчамі буду прасіць вашу