Старонка:Дон-Кіхот Ламанчскі (1935).pdf/145

Гэта старонка не была вычытаная

Поп, убачыўшы, што яго выдумцы пагражае небяспека быць выкрытай, адразу падбег да барады, падняў яе і кінуўся да маэса Ніколаса і ў момант, прыціснуўшы яго галаву да сваіх грудзей, прымацаваў яму бараду, над якой прамармытаў некалькі слоў, кажучы, што гэта — самае пэўнае заклінанне для прырашчвання барод, у чым яны зараз і пераканаюцца. Як толькі ён прымацаваў бараду, ён адышоў, і зброеносец зрабіўся такім-жа барадатым і здаровым, якім быў да таго.

Гэта надзвычайна здзівіла Дон-Кіхота, і ён папрасіў папа, калі ў яго будзе вольны час, навучыць яго гэтаму заклінанню, бо ён мяркуе, што цалебныя ўласцівасці яго ідуць далей прырашчвання барады: не можа быць сумнення, што, раз вырвана ўся барада, значыць пашкоджана і цела, а калі заклінанне залечвае ўсё гэта, то дзейнічанне яго не абмяжоўваецца адной барадой.

— Зусім правільна, — адказаў поп і абяцаў навучыць рыцара заклінанню пры першым зручным выпадку.

Потым парашылі, што поп паедзе першы на муле, а пасля яго будуць садзіцца па чарзе астатнія трое, покуль не даедуць да заезджага двара, які, як відаць, знаходзіўся каля двух міль адтуль. Калі яны паехалі далей, Дон-Кіхот сказаў дзяўчыне:

— Ваша вялікасць, сен’ёра мая, цяпер вядзіце нас, куды вам захочацца:

Але раней, як яна паспела адказаць, лісенсіят запытаў яе:

— У якое каралеўства мяркуе весці нас ваша міласць? Ці не ў каралеўства Мікамікон? Напэўна, што так і ёсць, або я дрэнны знаўца каралеўстваў.

Яна, зразумеўшы, у чым справа, здагадалася, што ёй трэба адказаць, і таму сказала:

— Так, сен’ёр, дарога мая ляжыць у каралеўства Мікамікон.

— Калі гэта так, — абвясціў поп, — дык нам давядзецца праехаць праз маё сяло, а адтуль ваша міласць накіруецца ў Карфаген, дзе, калі пашанцуе, вы адразу-ж можаце сесці