Старонка:Дон-Кіхот Ламанчскі (1935).pdf/151

Гэта старонка не была вычытаная

край свету, покуль не сустрэну твар у твар злоснага вашага ворага, якому, з дапамогаю бога і маёй моцнай рукі, я мяркую адсячы гордую галаву лязом гэтага мяча. А пасля таго, як я адсяку яму галаву і вярну вам мірнае валоданне вашай дзяржавай, вы можаце рабіць, што вам захочацца, бо да таго часу, пакуль сэрца маё ў палоне, воля заняволена і розум падначалены той… не скажу нічога больш — мне немажліва дапусціць нават і думкі пра жаніцьбу.

Санчо быў так абураны апошнімі словамі, сказанымі яго панам адносна яго нежадання жаніцца, што ў вялікім гневе ўсклікнуў:

— Клянуся, сен’ёр Дон-Кіхот, што вы, міласць ваша, не ў нармальным розуме! Няўжо мажліва, каб міласць ваша хісталася, жаніцца ёй або не на такой знатнай прынцэсе, як вось гэта? Ці думаеце вы, што лёс на кожным перакрыжаванні паднясе вам такое шчасце, як ён цяпер вам падносіць? Або, па-вашаму, можа сен’ёра Дульсінея прыгажэй? Безумоўна, не: яна і напалову не такая прыгожая, і я гатоў сказаць, што ёй не дайсці нават і да краю чаравікаў той, якая тут перад намі! Жаніцеся, жаніцеся адразу-ж дзеля самога д’ябла і бярыце гэта каралеўства, якое так, ні за што, ні пра што, само лезе вам у рукі, а будучы каралём, зрабіце мяне маркізам або генерал-губернатарам, а ўсё іншае хоць-бы чорт тады ўзяў!

Дон-Кіхот, пачуўшы такую абразу сваёй сен’ёры Дульсінеі, падняў кап’ё і ўдарыў ім два разы свайго зброеносца, ад чаго той паваліўся на зямлю, і, калі-б Даратэя не крыкнула, каб ён перастаў яго біць, ён, напэўна, забіў-бы яго на месцы.

— Ці не ўяўляеце вы, подлы нягоднік, — звярнуўся ён да Санчо крыху спагадзя, — што я вам заўсёды дазволю хапаць мяне за самае адчувальнае месца, што вы кожны раз будзеце грашыць, а я заўсёды буду дараваць вам? Не думайце гэтага, пракляты падлюга, бо без сумнення, ты — падлюга, калі ў цябе павярнуўся язык супроць непараўнальнай Дульсінеі; і хіба вы не ведаеце, дурань, валацуга, жулік, што, калі-б