Старонка:Дон-Кіхот Ламанчскі (1935).pdf/152

Гэта старонка не была вычытаная

не харобрасць, якую яна дае маёй руцэ, у мяне не было-б сілы забіць і блыху?!

Санчо, жвава падняўшыся, схаваўся за парадным канём Даратэі і адтуль звярнуўся да свайго пана:

— Скажыце мне, сен’ёр, калі міласць ваша парашыла не жаніцца на гэтай магутнай прынцэсе, зразумела, што ў такім выпадку каралеўства не будзе ваша. А калі яно не будзе вашым, якую-ж вы мне можаце зрабіць ласку? На гэта менавіта я скарджуся: жаніцеся раз назаўсёды на гэтай каралеве цяпер, покуль яна ў нас тут, нібы паўшая да нас з неба, а потым можаце вярнуцца да сен’ёры Дульсінеі. Што-ж тычыцца пытання аб прыгожасці, у гэта я не ўмешваюся, бо, па праўдзе кажучы, абедзве яны мне здаюцца прыгожымі, хоць я ніколі не бачыў сен’ёры Дульсінеі.

— Як? Ты яе не бачыў, подлы здраднік! — усклікнуў Дон-Кіхот. — Ці не ты прывёз ад яе толькі што вестку?

— Я кажу, што не бачыў яе так доўга, — адказаў Санчо, — каб я мог разглядзець яе прыгожасць і добрыя якасці па частках і ў паасобку, але так, у агульным яна здалася мне вельмі прыгожай.

— Цяпер я дарую цябе, — сказаў Дон-Кіхот, — і ты прабач мяне за крыўду, якую я табе зрабіў, бо над першымі сваімі парывамі чалавек не мае ўлады.

— Хопіць, — сказала Даратэя, — ідзіце, Санчо, пацалуйце руку свайму пану, папрасіце ў яго прабачэння і наперад будзьце больш асцярожнымі ў вашых пахвалах і ганьбах і не гаварыце больш дрэнна пра гэтую сен’ёру з Табосо.

Санчо падышоў, апусціўшы галаву, да свайго пана і папрасіў яго руку, якую той і працягнуў яму з вялікім гонарам. Рыцар блаславіў яго і сказаў, што ім трэба прайсці крыху наперад, бо ён хоча тое-сёе запытаць у яго. Калі абодва яны прайшлі некаторую адлегласць, Дон-Кіхот сказаў:

— З таго часу, як ты вярнуўся, я не меў выпадку распытаць цябе аб падрабязнасцях пасольства, даручанага мною табе, і пра адказ, які ты мне прывёз.

— Нахай ваша міласць пытаецца, што хоча, — адказаў