Старонка:Дон-Кіхот Ламанчскі (1935).pdf/159

Гэта старонка не была вычытаная

як пачаць бойку, я ўмоўлюся, што, калі я выйду з яе пераможцам, хаця-б і не ажаніўшыся на прынцэсе, яна павінна мне даць частку каралеўства з тым, што я магу перадаць яго каму захачу. А атрымаўшы гэтую частку, каму-ж я магу перадаць яе, як не табе?!

— Гэта зразумела, — адказаў Санчо, — няхай толькі ваша міласць пастараецца выбраць такую частку каралеўства, якая была-б бліжэй да мора, каб у выпадку, калі там спосаб жыцця мне не спадабаецца, я мог-бы пасадзіць маіх чорнаскурых падданых на караблі і зрабіць з імі, як я ўжо раней казаў. І няхай ваша міласць не ідзе цяпер убачыцца з сен’ёрай Дульсінеяй, а няхай накіроўваецца забіваць волата і канчаць гэтую справу. Яна прынясе нам вялікі гонар і вялікую карысць.

— Кажу табе, Санчо, — сказаў Дон-Кіхот, — што ты можаш спадзявацца на мяне, і я зраблю, як ты раіш адносна таго, каб спачатку ехаць з прынцэсай, перад тым, як накіравацца на спатканне з Дульсінеяй, але папярэджваю, каб ты нікому не казаў ні слова, нават і тым, якія нас суправаджаюць. Аднак, якія ты часам разумныя рэчы гаворыш. Можна падумаць, што ты праходзіў курс навукі.

— А сумленна кажучы, я не ўмею і чытаць, — адказаў Санчо.

У гэты час маэсе Ніколас крыкнуў ім пачакаць крыху, бо яны хочуць спыніцца і напіцца вады ў невялікай крыніцы, быўшай паблізу. Дон-Кіхот спыніўся, на вялікае задавальненне Санчо, які ўжо стаміўся так многа хлусіць і баяўся, каб пан не злавіў яго на якім-небудзь слове, бо хаця ён і ведаў, што Дульсінея — сялянка з сяла Табосо, але ніколі ў жыцці не бачыў яе.

Між тым Кардэніё пераапрануўся ў вопратку, быўшую на Даратэі, калі яны яе знайшлі, і хоць яна і не была вельмі добрай, але ўсё-ж лепш за тую, якую ён скінуў з сябе. Спадарожнікі спыніліся ля крыніцы і задаволілі, праўда, вельмі слаба, моцны голад той правізіяй, якою поп назапасіўся на заезджым двары. Покуль яны займаліся гэтым, міма іх па