Старонка:Дон-Кіхот Ламанчскі (1935).pdf/173

Гэта старонка не была вычытаная

Тым не менш ён не выпусціў з рук Люсінды, якая імкнулася вырвацца з яго абымкаў. Пачуўшы стогн Даратэі, калі яна абамлела, Кардэніё, думаючы, што гэта — Люсінда, выбег, спалохаўшыся, з пакоя Дон-Кіхота. Першае, што ён убачыў, быў дон Фернандо, які трымаў у абымках Люсінду. Дон Фернандо адразу-ж апазнаў Кардэніё і ўсе трое, Люсінда, Кардэніё і Даратэя, стаялі ў маўклівым здзіўленні, амаль не разумеючы, што з імі здарылася. Усе яны маўчалі і глядзелі адзін на аднаго — Даратэя на дона Фернандо, дон Фернандо на Кардэніё, Кардэніё на Люсінду, Люсінда на Кардэніё. Першая, спыніўшая агульную маўчанку, была Люсінда.

— Пакіньце мяне, сен’ёр, — звярнулася яна да дона Фернандо, — хоць-бы толькі з пачуцця ўласнага гонару, і дайце мне прытуліцца да той апоры, ад якой ні ваша дакука, ні пагрозы, ні абяцанкі, ні падарункі не маглі адарваць мяне. Вы бачыце цяпер, якімі нечаканымі і таямнічымі для нас шляхамі лёс прывёў мяне да майго сапраўднага мужа. Няхай-жа гэтыя словы мае ператвораць (калі вы ні на што другое не здольны) ваша каханне да мяне ў злосць і прыхільнасць вашу — у гнеў…

Між тым Даратэя апамятавалася ад свайго абамлення і чула ўсё, што гаварыла Люсінда, з слоў якой яна даведалася, хто яна такая. Але ўбачыўшы, што дон Фернандо не выпускае Люсінду з сваіх абымкаў, яна сабрала ўсе свае сілы, паднялася і, апусціўшыся на калені перад донам Фернандо, праліваючы ручаі слёз, сказала:

— Сен’ёр мой, перад табой на каленях стаіць няшчасная Даратэя. Я — тая пакорлівая сялянка, якая перадала табе ключы ад сваёй волі. Аднак я была прымушана апынуцца тут, у гэтым месцы, дзе табе давялося сустрэцца са мной, а мне ўбачыць цябе ў тым становішчы, у якім я цябе бачу. Ты хацеў, каб я была тваёй, і хацеў гэтага так моцна, што, калі-б цяпер ты і захацеў, каб гэтага не было, немажліва табе перастаць быць маім. Ты не можаш належаць Люсіндзе, бо ты — мой, і яна не можа баць тваёй, бо яна