Старонка:Дон-Кіхот Ламанчскі (1935).pdf/174

Гэта старонка не была вычытаная

належыць Кардэніё. Нарэшце, сен’ёр, хочаш ты або не хочаш, я — твая жонка, сведкамі чаго словы твае, якія не павінны і не могуць быць хлуслівымі, калі ты ганарышся тым, за што зневажаеш мяне. У мяне-ж ёсць сведкі твайго абяцання, але нават калі-б усе гэтыя сведкі маўчалі, не маўчала-б тваё сумленне, голас якога, ні для кога не чутны, гучэў-бы гучна сярод вяселляў тваіх парушаючы лепшую тваю асалоду і радасць.

Усё гэта сказала пакрыўджаная Даратэя з такім глыбокім пачуццем і з такімі горкімі слязамі, што нават у спадарожнікаў дона Фернандо, як і ў астатніх прысутных, пабеглі слёзы. Дон Фернандо слухаў яе, не адказваючы ні слова, покуль яна не змоўкла і не пачала плакаць так моцна, што трэба было мець жалезнае сэрца, каб стрымацца перад такім горам. Люсінда глядзела на Даратэю, адчуваючы жаласць да яе няшчасця і здзіўленне перад яе розумам і прыгожасцю. Ёй хацелася падыйсці да яе і сказаць некалькі слоў заспакаення, але яна не магла вызваліцца з рук дона Фернандо, які ўсё яшчэ моцна трымаў яе.

Але вось і ён, ахоплены сорамам і раскайваннем, раскрыў рукі і, адпусціўшы Люсінду, сказаў:

— Ты перамагла, прыгожая Даратэя, ты перамагла!

Люсінда ледзь не ўпала, калі яе адпусціў дон Фернандо, але Кардэніё, быўшы паблізу (ён стаяў за плячыма дона Фернандо, каб той не бачыў яго), адкінуўшы ўсякі спалох, кінуўся да Люсінды, каб падтрымаць яе.

— Люсінда! — усклікнуў ён.

Люсінда падняла вочы на Кардэніё. Раней яна апазнала яго па голасу, цяпер, зусім пераканаўшыся, што гэта — ён, абвіла рукамі яго шыю і прыхілілася да яго твара.

Гэта было дзіўнае відовішча для дона Фернандо і для ўсіх прысутных. Даратэі здалося, што дон Фернандо пабляднеў і мае намер помсціць Кардэніё. Ён зрабищ рух рукой, нибыта хоча щзяцца за рукаятку мяча.

Як толькі ў яе мильгнула гэтая думка, яна з неймавер-