Старонка:Дон-Кіхот Ламанчскі (1935).pdf/175

Гэта старонка не была вычытаная

най шпаркасцю абняла яго калені і прыціскаючыся да іх так моцна, што ён не мог рухацца, не спыняючы сваіх слёз, сказала яму:

— Што думаеш ты рабіць? Падумай, ці добра, ці мажліва табе разбураць тое, чаго дабіліся гэтыя людзі сваёй доўгай разлукай і многімі пакутамі!

Покуль Даратэя казала гэта, Кардэніё, хоць ён і трымаў у сваіх абымках Люсінду, не спускаў вачэй з дона Фернандо, парашыў абараняцца, калі ўбачыць, што той робіць які-небудзь пагражальны рух. Але ў гэты час да дона Фернандо падышлі яго сябры, а таксама поп і цырульнік, прысутнічаўшыя пры ўсім гэтым, не выключаючы і добрага Санчо Панса. Усе яны акружылі дона Фернандо, і поп звярнуўся да яго з прамовай, кажучы, што не выпадкова ўсе яны сустрэліся ў такім месцы, дзе менш за ўсё можна было чакаць гэтага, што толькі смерць можа разлучыць Люсінду і Кардэніё, і хоць-бы іх разлучыла лязо мяча, яны палічылі-б сваю смерць шчаслівай. Няхай ён гляне таксама на прыгожасць Даратэі і ўбачыць, што да яе прыгожасці далучаецца яшчэ сціпласць і бязмежнае каханне да яго.

Да гэтых слоў прысутныя дадалі яшчэ і другія, і іх было столькі, што мужнае сэрца дона Фернандо памякчэла і прызнала перамогу над сабой ісціны, якую ён не мог адмаўляць. У доказ таго, што ён здаўся і паслухаўся добрай парады, з якой да яго звярнуліся, ён нахіліўся да Даратэі і, пацалаваўшы яе, сказаў:

— Падыміцеся, сен’ёра мая, бо нядобра, каб ляжала ля ног маіх тая, якую нашу я ў сваім сэрцы! Калі я да гэтага часу не даў доказаў таго, што кажу, можа гэта здарылася для таго, каб, убачыўшы сілу, з якой вы мяне кахаеце, я мог ацаніць вас, як вы таго заслугоўваеце. Усё, чаго я ў вас прашу, гэта — не дакарайце мяне за мае дурныя ўчынкі і маю знявагу да вас. Павярніцеся і гляньце ў вочы цяпер ужо шчаслівай Люсінды і ў іх вы знойдзеце дараванне ўсіх маіх памылак. А з той прычыны, што яна дзсягнула таго, чаго жадала, няхай яна жыве, спакойная і задаволеная доў-