Старонка:Дон-Кіхот Ламанчскі (1935).pdf/176

Гэта старонка не была вычытаная

гія і шчаслівыя гады са сваім Кардэніё, як я хачу пражыць іх з маёй Даратэяй.

З гэтымі словамі ён пацалаваў яе і прыгіснуўся тварам да яе твара з шчырай пяшчотай. Кардэніё і Люсінда не стрымалі сваіх, слёз, бо гэта-ж зрабілі і амаль усе прысутныя, якія пачалі іх праліваць вельмі многа, адны — радуючыся свайму шчасцю, другія — чужому, што магло здавацца, нібы на іх пала якое-небудзь вялікае і цяжкое гора.

Нават Санчо Панса і той плакаў, хоць ён потым і казаў, што заплакаў, толькі пераканаўшыся, што Даратэя не была, як ён гэта думаў, каралевай Мікаміконай, ад якой ён чакаў столькі міласцей. Яшчэ некаторы час працягвалася, разам са слязмі, агульнае здзіўленне. Потым Кардэніё і Люсінда падышлі да дона Фернандо і падзякавалі яго.

Дон Фернандо не ведаў, што адказаць ім. Ён падняў іх і пацалаваў з вялікай пяшчотай. Пасля таго ён папрасіў Даратэю расказаць яму, як яна апынулася тут, так далёка ад свайго бацькаўскага дома.

У кароткіх і ўдала падабраных выразах паведаміла яна яму ўсё тое, што перад тым расказала Кардэніё. Дону Фернандо і яго спадарожнікам апавяданне яе вельмі спадабалася, і яны былі-б гатовы яшчэ доўга слухаць яе, так прыгожа ўмела Даратэя перадаць аповесць сваіх пакут.

Калі-ж яна скончыла, дон Фернандо паведаміў тое, што здарылася з ім пасля таго, як ён знайшоў на грудзях Люсінды ліст, у якім яна паведамляла, што яна — жонка Кардэніё і не можа быць яго жонкай. Ён сказаў, што хацеў тады забіць яе і зрабіў-бы гэта, калі-б яе бацькі не стрымалі яго. Потым ён пайшоў з іхняга дома, засаромлены і раззлаваны, парашыўшы адпомсціць пры больш удалым выпадку. На наступны дзень ён даведаўся, што Люсінда знікла з бацькоўскага дома, што нікому невядома, куды яна ўцякла. Нарэшце праз некалькі месяцаў дайшлі да яго весткі, што яна знаходзіцца ў манастыры і хоча астацца там усё жыццё, калі ёй не ўдасца пражыць яго з Кардэніё. Як толькі ён даведаўся пра гэта, ён згаварыўся з трыма кабальерасамі