Старонка:Дон-Кіхот Ламанчскі (1935).pdf/188

Гэта старонка не была вычытаная

ў памяшканні, якое туркі завуць „бан’ё“, дзе яны замыкаюць хрысціянскіх палоннікаў. У бан’ё пасылаюць звычайна сваіх нявольнікаў прыватныя асобы, асабліва, калі яны належаць выкупу, бо іх там добра трымаюць і надзейна ахоўваюць да атрымання за іх грошай. Мяне таксама залічылі да належачых выкупу, бо даведаліся, што я — капітан; хаця я і казаў пра нязначнасць сваіх сродкаў, гэта не памагло, і я быў занесены ў спіс асоб, належачых выкупу. На мяне надзелі ланцугі, хутчэй у адзнаку чаканага выкупу, як для больш надзейнай аховы. Такім чынам я праводзіў жыццё ў гэтым бан’ё, з многімі другімі, якіх аддзялялі і трымалі тут для выкупу.

На двор нашага астрога выходзілі вокны аднаго багатага і знатнага маўра, якія звычайна ў маўрытанскіх дамах хутчэй падобны на байніцы або амбразуры, як на вокны. Але нават і яны былі закрыты густымі і шчыльнымі, падобнымі на краты, жалюзі. Аднойчы, знаходзячыся з трыма другімі маімі таварышамі на тэрасе[1] нашага астрога, дзе мы, каб весялей правесці час, рабілі спробы скакаць з нашымі ланцугамі, будучы адны (бо астатнія палонныя хрысціяне пайшлі на работу), я выпадкова падняў вочы і ўбачыў, што ў адным з гэтых маленькіх акенцаў, пра якія я казаў, паказалася чаротавая палка, а на канцы яе была прывязана хусцінка. Палкай махалі і рухалі ўніз і ўгару, як-бы даючы нам знак падыйсці і ўзяць яе. Мы заўважылі гэта, і адзін з быўшых са мной падышоў, каб паглядзець, ці апусцяць яе або што з ёю зробяць. Але як толькі ён наблізіўся, палку паднялі ўгару і замахалі ёю з боку ў бок, накшталт таго, як ківаюць галавой, жадаючы сказаць „не“. Хрысціянін адышоў. Палку зноў апусцілі і пачалі рабіць тыя-ж рухі, як і раней. Другі з маіх таварышоў пайшоў да палкі і з ім здарылася тое-ж, што і з першым. Нарэшце пайшоў трэці і з ім паўтарылася тое-ж, што і з першымі двума. Убачыўшы гата, і я захацеў папрабаваць сваё шчасце;

  1. Г. зн. на плоскай страсе.