Старонка:Дон-Кіхот Ламанчскі (1935).pdf/189

Гэта старонка не была вычытаная

як толькі я стаў пад палкай, яе апусцілі, і яна звалілася ў бан’ё да маіх ног.

Адразу-ж я паспяшыў адвязаць хусцінку і ўбачыў, што на хустцы быў завязаны вузел, а ў вузле было дзесяць чырвонцаў. Ці быў я задаволены знаходкай, пра гэта няма чаго гаварыць, бо радасць мая была настолькі-ж вялікай, як было вялікім здзіўленне. Адкуль мог да нас з’явіцца такі падарунак, асабліва мне, бо з таго, што палка не захацела апусціцца ні для каго, апрача мяне, было зразумела, што гэтая ласка прызначалася мне. Я ўзяў каштоўныя свае грошы, паламаў чаротавую палку, вярнуўся на тэрасу, глянуў на акенца і ўбачыў, як з яго высунулася надзвычайна белая рука, якая адчыніла і шпарка зачыніла акно. Мы ўявілі сабе, што якая-небудзь жанчына, жывучая ў тым доме, як відаць, зрабіла нам гэтую ласку.

З гэтага дня ўся наша забава складалася з таго, што мы не адводзілі вачэй з акна, у якім з’явілася палка. Аднак прайшло добрых два тыдні, на працягу якіх мы не бачылі ні чаротавай палкі, ні рукі і ніякага іншага знаку.

Аднойчы мы зноў убачылі палку і паўтарылі ранейшы вопыт: кожны з трох маіх таварышоў — тыя-ж, як і ў той раз — падыходзіў да палкі раней мяне, але нікому, апрача мяне, яна не была аддадзена; затое, толькі я падышоў, як палка пала. Я развзязаў вузел і знайшоў у ім сорак іспанскіх чырвонцаў, а таксама ліст, напісаны па-арабску. Я ўзяў чырвонцы, вярнуўся на тэрасу, мы ўсе зрабілі наш „селям“; рука з’явілася зноў, я падаў знак, што прачытаю ліст; акно зачынілася. Мы былі здзіўлены і ўзрадаваны гэтай падзеяй. Але ніхто з нас не разумеў па-арабску, жаданне-ж наша даведацца, што напісана ў лісце, было вельмі вялікае. Нарэшце я парашыў даверыцца аднаму рэнегату, які адкрыта прызнаваў сябе маім вялікім сябрам. Мне было вядома, што ён добра ведае арабскую мову.

Мы прачыталі ліст, і ён меў у сабе наступнае:

„Калі я была яшчэ дзіцём, у майго бацькі жыла нявольніца, якая навучыла мяне на маёй мове хрысціянскай ма-