Старонка:Дон-Кіхот Ламанчскі (1935).pdf/191

Гэта старонка не была вычытаная

і хутка потым з’явілася зноў палка з прывязанай да яе хусцінкай. Палка пала. Я яе падняў і знайшоў у хусцінцы срэбнымі і залатымі манетамі больш пяцідзесяці чырвонцаў, якія ў пяцьдзесят разоў павялічылі нашу радасць і замацавалі ў нас надзею здабыць сабе волю.

У тую-ж ноч вярнуўся наш рэнегат і паведаміў, што, па сабраных ім вестках, у тым доме сапраўды жыве маўр, завуць яго Ахі-Марато; ён у вышэйшай ступені багаты і мае адзіную дачку, наследніцу ўсяго яго багацця. Па агульнай думцы ў горадзе, яна — самая прыгожая жанчына ва ўсёй Берберыі і многія з віцэ-каралёў, прыязджаючых сюды, прасілі яе сабе ў жонкі, але яна не захацела выйсці замуж. Ён яшчэ даведаўся, што ў яе была нявольніца-хрысціянка, цяпер памёршая, і ўсё гэта было падобна на тое, што было напісана ў лісце.

Мы пачалі адразу раіцца з рэнегатам, які-б прыдумаць план, каб вывезці маўрытанку і ўсім нам вярнуцца дадому. Было ўхвалена, што мы пачакаем другога ліста Сараіды, — так звалі тую, якая цяпер хоча называцца Марыяй, — бо мы добра разумелі, што толькі яна адна можа паказаць нам выйсце з нашых цяжкасцей.

Чатыры дні бан’ё быў поўны народам. Пасля гэтага часу, калі бан’ё, як звычайна, апусцеў, зноў з’явілася палка з вельмі пузатай хусткай, абяцаўшай шчаслівыя роды. Калі палка разам з хусткай апусцілася да мяне, я знайшоў у скрутку ліст і сто чырвонцаў золатам. Рэнегат быў тут-жа, мы далі яму прачытаць ліст, і ён сказаў, што ён мае ў сабе наступнае:

„Можна будзе вось што зрабіць: я дам вам праз гэтае акно многа грошай золатам; выкупіце сябе імі — вы і вашы сябры — і няхай хто-небудзь з вас паедзе ў хрысціянскія краіны, купіць там барку і вернецца па астатніх. Мяне ён знойдзе ў садзе майго бацькі, ля варот Бабасона[1], каля

  1. Бабасон або „Вароты суму“, названыя так з той прычыны, што тут рабілася кара смерцю. Цяпер паўднёвыя вароты Алжыра каля марскога берагу вядомы пад той-жа назвай.