Старонка:Дон-Кіхот Ламанчскі (1935).pdf/192

Гэта старонка не была вычытаная

марскога берагу, дзе я правяду ўсё лета з маім бацькам і маімі слугамі. Адтуль вы можаце ўначы забраць мяне і адвесці на барку. Калі ты нікому не можаш даверыць ехаць па барку, выкупі сябе і едзь сам. Паспрабуй даведацца, дзе наш сад. Калі я ўбачу, што ты будзеш хадзіць па тэрасе, я буду ведаць, што ў бан’ё нікога няма і дам табе многа грошай. Няхай хавае цябе Алах, сен’ёр мой“.

Кожны з нас захацеў выкупіцца, абяцаючы паехаць і вярнуцца з мажлівай дакладнасцю. Я таксама згадзіўся зрабіць гэта. Але гэтаму працівіўся рэнегат, кажучы, што ён ні ў якім выпадку не згадзіцца, каб хто-небудзь з нас адзін выкупіўся на волю, покуль мы не выкупімся ўсе разам, бо вопыт навучыў яго, як дрэнна вызваленыя выконваюць абяцанні, дадзеныя імі ў палоне. У заключэнне рэнегат сказаў, што варта аддаць яму прызначаныя для выкупу палоннага хрысціяніна грошы. Ён купіць у Алжыры барку пад выглядам гандляра і будзе весці гандаль з Тэтуанам і ўсім узбярэжжам. А калі ён будзе ўласнікам баркі, ён лёгка знойдзе спосаб вывезці нас усіх з бан’ё і паехаць з намі ў мора. Мы парашылі перадаць лёс свой у рукі рэнегата. У той-жа час быў пасланы адказ Сараідзе, у якім мы паведамлялі яе, што зробім усё, што яна нам раіць. Я пацвердзіў ёй зноў, што зраблюся яе мужам, пасля чаго на наступны дзень, калі бан’ё быў пустым, яна пры дапамозе палкі і хусткі дала нам у некалькі прыёмаў дзве тысячы чырвонцаў золатам і ліст, у якім паведамляла, што ў першую пятніцу яна паедзе ў сад свайго бацькі, але да ад’езду дасць нам яшчэ больш грошай. Калі-ж і гэта будзе недастаткова, няхай мы паведамім ёй, і яна нам дасць столькі, колькі мы захочам, бо ў яе бацькі так многа грошай, што ён нічога не заўважыць, тым больш, што ўсе ключы ў яе руках.

Мы далі рэнегату пяцьсот чырвонцаў на куплю баркі, а за восемсот выкупіўся я, даўшы грошы аднаму купцу з Валенсіі, які быў у той час у Алжыры. Ён выкупіў мяне ў караля на слова і ўзяў да сябе. У чацвер, напярэдадні