Старонка:Дон-Кіхот Ламанчскі (1935).pdf/196

Гэта старонка не была вычытаная

мяне адзін-на-адзін з Сараідай, якая зрабіла выгляд, што ідзе туды, куды ёй загадаў бацька. Толькі ён паспеў схавацца за дрэвамі саду, як яна павярнулася да мяне з вачыма, поўнымі слёз, і сказала:

— Ты ад’язджаеш, хрысціянін, ад’язджаеш?

Я адказаў ёй:

— Так, сен’ёра, ад’язджаю, але ні ў якім выпадку без цябе. У першую хуму[1] чакай мяне і не палохайся, калі ўбачыш нас.

Яна добра зразумела гутарку, якая адбылася між намі, і, абняўшы рукой мяне за шыю, дрыжачымі крокамі пайшла ў напрамку да дома. Нам магло быць вельмі дрэнна: у той час, калі мы ішлі такім чынам, яе бацька, які ўжо варочаўся, прагнаўшы туркаў з саду, убачыў нас. Мы таксама заўважылі, што ён нас убачыў, але Сараіда, разумная і знаходлівая, не адняла рукі ад маёй шыі, наадварот, яшчэ больш прыціснулася да мяне, паклаўшы галаву мне на грудзі, сагнуўшы крыху калені з яўнымі знакамі, што ёй робіцца дрэнна. Я зрабіў выгляд, што нібыта супроць волі падтрымліваю яе. Бацька Сараіды кінуўся да таго месца, дзе мы стаялі, і, убачыўшы дачку ў такім становішчы, запытаў у яе, што з ёю. Але з той прычыны, што яна нічога не адказала, ён сказаў:

— Напэўна, яе напалохала з’яўленне гэтых сабак, і яна абамлела.

Ён узяў яе з маіх абымкаў і прыціснуў да сваіх грудзей, а яна, глыбока ўздыхнуўшы, з мокрымі яшчэ ад слёз вачыма, пачала гаварыць:

— Амехі, хрысціянін, амехі! (г. зн. ідзі, хрысціянін).

На гэта бацька яе адказаў:

— Няма патрэбы, дачка, каб хрысціянін пайшоў: ён не зрабіў табе ніякага зла, а туркі пайшлі ўжо.

— Гэта яны, сен’ёр, напалохалі яе, як ты мяркуеш, — сказаў я яе бацьку, — але, раз яна хоча, каб я пайшоў, я не

  1. Пятніца — святочны дзень у мусульман.