Старонка:Дон-Кіхот Ламанчскі (1935).pdf/198

Гэта старонка не была вычытаная

дабалася ўсім нам. Не затрымліваючыся больш, мы пад кіраўніцтвам рэнегата падышлі да баркі, і ён першы, ускочыўшы ў яе, выхапіў свой палаш і крыкнуў на арабскай мове: „Няхай ніхто не кранецца з месца, калі хоча астацца ў жывых“.

Між тым ужо амаль усе хрысціяне ўвайшлі ў барку. Маўры, не належачыя да адважных, калі пачулі, што так гаворыць іхні араэс[1], страшэнна перапалохаліся, і ніводзін з іх не ўзяўся за зброю, якой між іншым, у іх было мала або амаль не было. Яны моўчкі далі хрысціянам звязаць сабе рукі, а тыя зрабілі гэта вельмі шпарка, пагражаючы маўрам, калі толькі яны ўзвысяць голас, адразу-ж усіх пасячы.

Пасля таго, пакінуўшы палову нашых вартаваць на барцы, мы, астатнія, з рэнегатам на чале пайшлі да саду Ахі-Марато. Нам пашанцавала, бо фортка, калі мы падышлі да яе, так лёгка адчынілася, нібы і зусім не была зачыненай. Моўчкі і ў поўнай цішыні, нікім не заўважаныя, дайшлі мы да дома. Сараіда чакала нас ля акна і, як толькі пачула, што ідуць людзі, запытала цікім голасам: ці не хрысціяне мы? Я ёй адказаў, каб яна сышла ўніз. Калі яна пазнала мяне, яна, не затрымліваючыся ні хвіліны, адразу-ж пайшла ўніз, адчыніла дзверы і з’явілася перад намі такой прыгожай і раскошна апранутай, што я не магу нават паспрабаваць апісаць гэта. Рэнегат запытаў Сараіду на арабскай мове, ці ў садзе яе бацька. Яна адказала, што ён спіць.

— Трэба будзе разбудзіць яго, — сказаў рэнегант, — і павезці з сабой, як і ўсё каштоўнае з гэтага прыгожага саду.

— Не, — адказала яна, — майго бацькі нельга ніякім чынам зачапіць. У гэтым доме няма нічога каштоўнага, выключаючы тое, што я бяру з сабой. А бяру я столькі, што ўсе вы будзеце багатымі і здаволенымі.

З гэтымі словамі яна ўвайшла зноў у дом, кажучы, што вельмі хутка вернецца і каб мы стаялі і не рабілі шуму.

  1. Араэс — калітан алжырскага Судна.